Некалькі месяцаў таму ў калялітаратурных колах Беларусі з’явілася незвычайная і скандальная навіна. Стала вядома, што літаратарка Марыйка Мартысевіч выцягнула за валасы са свайго вяселля Асю Паплаўскую –дзяўчыну, якая называе сябе літаратурным крытыкам. Вядома, што прадстаўніцы літаратурнага грамадства ўжо даўно не ладзілі паміж сабою. Пасля чарговай славеснай перапалкі падчас святкавання вяселля Мартысевіч справа дайшла і да бойкі. Пасля таго, як Паплаўскую некалькі разоў папярэдзілі аб тым, што вечарына зачыненая, Марыйка выцягнула недабразычлівіцу за валасы на вуліцу.

Паплаўская, у сваю чаргу, напісала заяву ў міліцыю, у якой папрасіла ўжыць да Мартысевіч незвычайную меру. Не толькі выпісаць ёй штраф, а яшчэ і забараніць набліжацца да Паплаўскай бліжэй чым на 100 метраў. Між тым міліцыя кваліфікавала здарэнне па артыкулу 1.9 Адміністрацыўнага кодэкса РБ. Гэта значыць, што Мартысевіч абвінавачваецца ў наўмысным нанясенні цялесных пашкоджанняў. Усе падрабязнасці справы Марыйка Мартысевіч апісала ў сваім блогу.

Поделиться ссылкой: