Дамова арэнды памяшкання на Машэрава, 8 скончылася ў партыі БНФ яшчэ 1 красавіка. ЖРЭА не мае намеру яго працягваць.

“Хутчэй за ўсё заўтра не будзе ніякага судована працэса”, — распавёў “Народнай Волі” старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Заўтра адбудзецца сустрэча бакоў, на якой будуць агучаны іх  пазіцыі. Пазіцыя партыі  БНФ у наступным: мы не з’яўляемся злоснымі неплацельшчыкамі, як гэта хоча прадставіць ЖРЭА Савецкага раёна.  Арэнда партыйнага памяшкання абыходзіцца нам у 8 з паловай мільёнаў рублёў штомесяц. У мінулым годзе былі  затрымкі, але не больш чым у 1-2 дня. Такіх затрымак было дзве. У нас на руках ёсць усе плацёжкі. Больш за тое, мы маем на руках ліст з Камітэта дзяржмаёмасці, дзе напісана, што з партыяй БНФ можна заключаць дамовы арэнды не на год, як гэта практыкуецца, а на тры наперад. Гэта сведчыць пра тое, што мы сумленныя арандатары. Усё гэта мы і будзем даводзіць у судзе”.

Поделиться ссылкой: