Лукашэнка заявіў, што “Лябедзька, якога я па просьбе Раманчука выпусціў з турмы … сёння вякае, гэтак жа, як і Казулін гэты … Гэта ж падонкі. Вы хоць дзякуй скажыце, што прэзідэнт вас адтуль, з гэтай камеры, выпусціў. Гэта што, людзі? Гэта хіба апазіцыя? ” – паведаміў кіраўнік Беларусі.

“Я, вядома ж, не прыстунічаў на сустрэчы Раманчука і Лукашэнкі, таму мне складана казаць, – пракаментаваў “Беларускаму партызану” заяву прэзідэнта Анатоль Лябедзька, – Я думаю, што ў дадзенай сітуацыі паўплывалі шматлікія фактары. У першую чаргу, фактар ​​маёй абсалютнай невінаватасці. Магчыма, на маё вызваленне паўплывала гэтая сустрэча, магчыма, эканамічная сітуацыя ў краіне. А можа быць, я выступаю ў гэтай сітуацыі як прадмет па продажы ў нейкім гандлі. Я зараз не збіраюся гадаць на кававай гушчы, што было вырашальным. Такія заявы сведчаць толькі аб тым, што ў маёй справе няма ніякіх элементаў права, а ўтрымліваецца толькі 100% канцэнтрацыя палітыкі.”
 
У ходзе інтэрв’ю Лукашэнка назваў старшыню АГП “падонкам”, але Анатоль Лябедзька не мае намеру падаваць за гэтую абразу ў суд. “Па-першае, я не збіраюся апускацца на ўзровень вулічнай лаянкі, – заявіў палітык, – У мяне іншае выхаванне і прадстаўленне, якой павінна быць цывілізаваная дыскусія. Па-другое, у нармальнай сітуацыі можна было б апеляваць да суда, калі б ён быў ў нашай краіне. “
 
Нагадаем, што старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня ў сваёй кватэры. Намеснік Лябедзькі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук, 20 сьнежня меў кароткую гутарку з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой, па яго словах, прасіў пасадзейнічаць у вызваленні Лябедзькі. Лідэр партыі быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе праз тры з паловай месяцы – 6 красавіка.

Поделиться: