У ім Павел сярод іншага піша пра азнаямленне са сваёй справай. “Пазнаёміўся, падпісаў, чакаю”, – адзначыў сустаршыня БХД.

Ён таксама просіць сваю маці, каардынатара аргкамітэта БХД па Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец не перадаваць яму ў наступны раз гародніну, бо яе ўжо зашмат. Пасля ж свята Пасхі ён просіць перадаць яму яйкі і пасху. 

Таксама Павел паведаміў, што здолеў замовіць шэраг кніжак – даведнік па Бібліі і камэнтарыі да біблійных тэкстаў, якія мусяць стаць добрым падмуркам для рэлігійных заняткаў, якія ён праводзіць у камеры.

Поделиться: