Як паведаміў “Народнай  Волі” старшыня ізраільскай асацыяцыі  траўмы Йорам Кляйн, нягледзечы на жорсткую атаку тэрарыстаў, большасць жыццяў ахвяр выбуху ў метрапалітэне была выратавана дзякуючы таму, што на месцы была аказана максімальна прафесійная дапамога. Таму медыкі палічылі сваю місію выкананай і адправіліся на радзіму.

Ізраільскія спецыялісты  зазначылі, што беларускім медыкам  яны маглі дапамагаць толькі саветам, бо праца айчынных дактароў была вельмі добра арганізавана.

«У Ізраілі тэрыторыя, дзе выяўляецца падазроны прадмет, ачапляецца за некалькіх хвілін. Торбы правяраюць не пры выйсці з крам, а на ўваходзе, каб туды не пранеслі небяспечны для людзей прадмет. Апроч таго, кожны жыхар краіны з дзяцінства ведае, як трэба паводзіць сябе ў той ці іншай патэнцыйна небяспечнай сітуацыі», — адзначыў кіраўнік ізраільскай місіі ўрачоў Элон Глассберг. Урач параіў беларусам з гэтага часу больш уважліва сачыць за тым, што адбываецца навокал.

“Распавядаючы аб правілах бяспекі , мы выратавалі больш жыццяў, чым на хірургічным стале”, — прызнаўся  ізраільскі спецыяліст.

Поделиться ссылкой: