Так старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна пракаментавала ўчорашнія выказванні генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча, які звінаваціў шэраг СМІ ў «плясках на крыві», паведамляе Прэс-служба ГА “БАЖ”.

—  «У нас ёсць трагічны досвед Нямігі, калі інфармацыя ў афіцыйных СМІ пачала з’яўляцца праз 10–12 гадзін, а людзі вар’яцелі ў пошуках сваіх блізкіх па лякарнях… Чарнобыльская трагедыя, 25-годдзе якой мы ў хуткім часе будзем адзначаць, — гэта яшчэ адзін страшны ўрок, які паказаў, чым можа абярнуцца жорсткае рэгуляванне інфармацыйнай прасторы. Прычына ў тым, што кіраўнікі кантраляваных уладай СМІ не маглі ўзяць на сябе адказнасці і выдаць гэтую інфармацыю без узгаднення на самых высокіх узроўнях, — сказала старшыня БАЖ.

Па яее словамх, на жаль, сённяшнія ўяўленні пра правы і абавязкі журналістаў у нашым грамадстве па-ранейшаму дэфармаваныя. У выніку адныя СМІ „бласлаўляюць“ на тыражаванне хамскіх, абразлівых, неабгрунтаваных меркаванняў афіцыйных асобаў, а другім выносяць папярэджанні за агучванне „нязручных“ для ўлады версій — як гэта адбылося, напрыклад, з Аляксандрам Старыкевічам.

— Недхоп інфармацыі — заўсёды глеба для чутак і панікі. Грамадства ў стане супрацьстаяць выклікам толькі калі яно добра інфармаванае. І адказнасць за гэтую інфармаванасць — незалежна ад таго, падабаецца гэта ўладам ці не — нясем найперш мы, журналісты, — лічыць Жана Літвіна. — А сваіх калег я па-ранейшаму заклікаю абапірацца ў свай працы на факты, прытрымлівацца прафесійных стандартаў і памятаць, што мы працуем з людзьмі і для людзей.

Поделиться: