“Шаноўны спадар Міністр, сувязі з выбухам у мінскім метро, у выніку якога загінулі пасажыры, дазвольце выказаць словы майго глыбокага спачування сем’ям забітых і ўсяму братняму Беларускаму Народу, цярпенне якога заўсёды адгукаецца салідарнасцю ў сэрцах Польскага Народа.

Сёння я скіроўваю свае думкі перш за ўсё да тых людзей, якія страцілі сваіх блізкіх у выніку гэтай страшнай трагедыі.

Прыміце, спадар Міністр, мае самыя шчырыя спачуванні.”

Асабіста далучаюся да гэтых словаў, а таксама ад сябе ўласна і ад імя супрацоўнікаў нашага Пасольства перадаю праз Вас глыбокія спачуванні ўсяму Беларускаму Народу і яднаюся з ім у глыбокім болі ў гэтую трагічную хвіліну.

Пасол Рэспублікі Польшча Лешэк Шэрэпка

Поделиться: