Такое рашэнне было прынята на 7-й сесіі Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, і 6 красавіка надрукавана.

Нагадаем, што раней з гэтым пытаннем ніяк не маглі разабрацца. Спачатку школьнікам далі ільготы на праезд, затым – абмежавалі. Так, Пастановай Савета міністраў №202 “Аб некаторых пытаннях праезда навучэнцаў” ад 16 лютага 2011 года навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў Беларусі было прадастаўлена права бясплатнага праезду ў грамадскім траспарце ад месца жыхарства да школы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Гэты дакумент не прадугледжваў бясплатны праезд школьнікаў, напрыклад, у секцыі, калі трэба было ехаць не ў школу, а ў іншае месца, на спаборніцтвы, па асабістых справах…

Зараз мінскія школьнікі змогуць ездзіць бясплатна не толькі ў дні вучобы, але і выхадныя, а таксама на канікулах.

Поделиться ссылкой: