Расія тады ўвяла абмежаванні на пастаўку беларускага цукру. А цяпер паўсюль на планеце адчуваецца яго дэфіцыт. І зараз праблем з экспартам ніякіх. Затое з’явілася праблемы на ўнутраным рынку, дакладней сказаць, праблемы ў айчыннага спажыўца. Цэны на многія прадукты ўзвіліся, уключаючы нават хлеб…

І вось па горадзе  паўзуць чуткі, нібыта цана на цукар неўзабаве таксама паднімецца. Мясцовыя кажуць, што заместа цяперашняга кошту – 3600 рублёў за кіло – цана ўскочыць да 5 тысяч. Чуткі, як спяваў Высоцкі, паўзуць і тут, і там, разносяцца па дварах, а розныя бабулі – ад няма чаго рабіць – разносяць іх па горадзе лепш чым мясцовыя СМІ. Кажуць, што падвышэнне цэн непазбежнае і зачэпіць не толькі цукар, але і алей і іншыя прадукты харчавання.

Поделиться ссылкой: