Мерапрыемства будзе працягам марафону салідарнасці, што адбываецца з канца сакавіка ў памяшканні, якое ўлады намагаюцца адабраць у старэйшай апазіцыйнай партыі.

Да ўдзелу ў  мерапрыемстве запрошаны аўтары так званай  Стратэгіі-2012, што распрацавана ў асяроддзі структур грамадзянскай супольнасці, а таксама ініцыятары маніфtсту “Байкот – стратэгія перамогі”, што нядаўна быў абвешчаны шэрагам палітычных сіл. Плануецца, што аўтарам патэнцыяльных аб’яднаўчых стратэгій давядзецца адказаць на вострыя пытанні апанентаў з ліку палітыкаў і палітолагаў.

Поделиться: