“Прыкра назіраць і тое, што з маланкавай хуткасцю павялічваецца колькасць беларускіх палітычных эмігрантаў. Актыўныя, адукаваныя людзі, моладзь, вымушаны пакідаць сваю краіну. Разам з тым хацеў бы адзначыць, што шведскі ўрад, а таксама ўрады іншых краін Еўразвяза павінны ўсім такім людзям даць магчымасць працягнуць атрыманне вышэйшай адукацыі ў Еўропе, усяляк падтрымліваць дэмакратычную супольнасць Беларусі”, — зазначае навукоўца.

Паводле слоў суразмоўцы, асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя з беларускімі палітычнымі вязнямі. На думку Ларса-Эрыка Kлера, толькі пры кансалідаванай пазіцыі міжнароднай грамадскасці, пры ўзмацненні ціску на беларускі рэжым, магчыма вызваленне зняволеных актывістаў. Вельмі важнае значэнне таксама мае і салідарнасць звычайных людзей, перакананы  Kлер.

“Кожны тыдзень я хажу да царквы ў Стакгольму і замаўляю малітвы за беларускіх палітвязняў. Дарэчы, да гэтай акцыі актыўна далучаюцца і іншыя наведвальнікі царквы, а таксама яе святар. Мы верым у тое, што гэтыя мужныя людзі хутка будуць на свабодзе і ўрэшце рэшт сітуацыя ў Беларусі зменіцца ў бок дэмакратызацыі і еўрапейскага выбару”, — падсумоўвае праваабаронца.

Поделиться: