“2 красавіка адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратаў, у якой узялі ўдзел сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціна Болбат, Вячаслаў Болбат, Пётр Краўчанка,  Аляксей Сігаеў, Анатоль Сідарэвіч, Нэлі Шлойда і сябры арганізацыйнага камітэта Народнай Грамады Аляксей Гаўруцікаў, Валеры Епіфанаў, Юры Захаранка, Аляксандр Ірхо,  Васіль Лаўранюк, Ніна Стужынская і Алена Фаміна, —  напісана ў паведамленні. — Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі аб сучасным становішчы беларускай сацыял-дэмакратыі і магчымых напрамках ўзаемадзеяння БСДП і аргкамітэта Народнай Грамады. Удзельнікі дыялогу аднадушна згадзіліся, што прыярытэтным напрамкам дзейнасці сацыял-дэмакратаў павінна быць барацьба за безумоўнае вызваленне палітычных вязняў. Было выказана пажаданне праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў БСДП і НГ рэгулярна. Бакі згадзіліся, што неабходна наладзіць супольныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-й гадавіне з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады Івана Луцкевіча і 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзеяча беларускай сацыял-дэмакратыі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі” Аркадзя Смоліча”.

Нагадаем, што некалі Пётр Краўчанка заяўляў пра тое, што мае намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Але ў апошняй прэзідэнцкай гонцы ён не ўдзельнічаў.

Учора Пётр Краўчанка як былы міністр замежных спраў Беларусі прымаў удзел у ток-шоу “Адкрыты фармат” на тэлеканале АНТ. Падобна на тое, што Краўчанка вяртаецца у вялікую палітыку…

Як вядома, цяпер БСДП (Грамада) расколата на два лагеры. Нельга выключаць і таго, што Краўчанка будзе балатавацца на пасаду старшыні БСДП (Грамада).

Поделиться ссылкой: