У хадайніцтвах сябры і прыхільнікі БХД просяць змяніць меру стрымання на падпіску аб ня выездзе і паручаюцца, што Павел Севярынец не схаваецца ад следства, паведамляе сайт БХД.

У інтэрв’ю прэс-службе БХД менская каардынатарка аргкамітэта Ірына Логвін распавяла: “У сувязі з апошнімі падзеямі ўцёкаў за мяжу экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча і журналісткі Наталлі Радзінай, якія былі выпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе, мы асабіста хадайнічаем за Паўла Севярынца, бо ўпэўнены, што Павел нікуды не збяжыць, а як шчыры хрысціянін, мужны і духоўна моцны чалавек возме свой пакутніцкі крыж, каб дамагчыся вызвалення не толькі асабістага, але і ўсёй Беларусі.

Паколькі мы не можам дамагчыся, каб да Паўла пусцілі святара, мы спадзяёмся, што яго выпусцяць да суда, каб Павел сам змог прыйсці ў царкву, спавядацца, удзельнічаць у літургіі і прыняць Святое Прычасце. Спадзяёмся таксама, што Павел паспее адсвяткаваць перад судом разам з намі Вялікдзень, найвялікшае свята Уваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста”.

Поделиться ссылкой: