З нядаўняга часу на польскай мяжы з’явілася шмат новых, сучасных прыбораў кантролю: рэнтген-устаноўкі для прасвечвання багажа, відэаэндаскопы, дэтэктары для індэфікацыі наркатычных рэчываў. Цяпер, сцвярджаюць польскія памежнікі, няма патрэбы раскручваць аўтамабілі, каб выявіць наркотыкі, зброю ці нешта іншае, што забаронена для правозу. Такім чынам польскі бок імкнецца забяспечыць бяспеку руху на чыгуначным пераходзе “Кузніца-Гродна”. Мадэрнізіруецца да таго ж і чыгуначны пункт пропуска “Кузніца-Гродна1”.

Па словах Эльжбеты Малышка, кіраўніцы аддзела інвестыцый у аддзеле інфраструктуры ўпраўлення Падляскага ваяводства, на польскім адрэзку чыгункі рэканструкцыю ўжо правялі. Акрамя відэакамер устанавілі асвятленне ўздоўж усяе дарогі. Плануецца таксама ўзвесці будынак фітасанітарнага пункта і мытнага дагляду пасажыраў міжнародных цягнікоў.

На сённяшні дзень, сказала яна, ідзе поўнамаштабная рэканструкцыя ў рамках Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча, Украіна, Беларусь” і на памежным пераходзе “Пясчатка-Полаўцы” (гэта Камянецкі раён з нашага боку, а з польскага – Падляскае ваяводства). Аб’ём інвестыцый — каля 11 млн еўра. Мяркуецца, што ўжо ў 2012 годзе пераход стане не толькі міждзяржаўным, але і міжнародным.

Поделиться ссылкой: