Магчыма, што нават непасрэдна праз старшыню КДБ Вадзіма Зайцава.
Апроч гэтага, уладыка паабяцаў ініцыяваць падпісанне дамовы паміж Праваслаўнай Царквой і КДБ, каб можна было дазволіць спавядаць людзей у СІЗА КДБ, як гэта робіцца ў турме на вуліцы Валадарскага, паведамляе bchd.info.
Сустрэча з епіскапам Веніямінам адбылася ў Свята-Духавым катэдральным саборы ў Мінску пасля ўрачыстай службы ў дзень памінання святой Сафіі Слуцкай.
Пасля сустрэчы Таццяна Севярынец і ўладыка разам памаліліся за вырашэнне ўзнятых пытанняў. “Я таксама распавяла епіскапу пра тое, што Павел у камеры эвангелізуе людзей, з якімі яго сутыкае лёс”, – паведаміла Тацяна Яўгенаўна. “Я дагэтуль вельмі ўражана гэтай сустрэчай і размовай з уладыкам Веніямінам. Я шчыра дзякую яму, а таксама айцу Мікалаю з епархіі, які асабіста займаўся арганізацыяй сустрэчы”, – адзначыла Тацяна Севярынец.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!