Удзельнікі акцыі салідарнасці трымалі плакаты з фотаздымкамі палітвязняў і надпісамі “100 дзён за кратамі”,  “Спынім палітычны гвалт у Беларусі” і скандавалі “Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязьням!”. 

Перад удзельнікамі маніфестацыі выступіла вядомая расійская праваабаронца і журналістка выдання “Новая Газета” Аксана Чэлышэва з Фінляндыі і экс-кандыдат на пасаду Прэзідэнта Беларусі Аляксей Міхалевіч, якому некалькі дзён таму ўлады Чэхіі далі палітычны прытулак.

Усім мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра падзеі ў Беларусі і падпісваліся паштоўкі, якія будуць дасланыя палітычным зняволеным у Беларусь.

Прага. 100 дзён з дня беларускай Плошчы (фотарэпартаж)

Поделиться: