“Камаедзіца” — адзін з самых старажытных беларускіх абрадаў. Ён прысвечаны абуджэнню мядзведзя ад зімовага сну. Увогуле мядзведзь, паводле традыцыйнага ўяўлення беларусаў, з’яўляўся «татэмнай» жывёлай. У шматлікіх легендах, казках і паданнях гэтую жывёлу клічуць «мядзьведзюхна-бацюхна». 6 красавіка пройдзе вечар-сустрэча, прысвечаная «Камаедзiцэ». У праграме пачастунак «мядзвежай» ежай: сушаны «рэпнік» (травяністая расліна з сямейства крыжакветных) у знак таго, што мядзведзь галоўным чынам ужывае раслінную ежу, травы; аўсяны кісель, бо мядзведзь любіць авёс; мёд; гарохавыя «камы» (густая гарохавая каша «комамі» з адваранага і тоўчанага гароху —адгэтуль і назва свята «Камаедзiца», г.зн. «камы» елкі.). Акрамя таго, плануецца наладзіць «Баруканьне» па «мядзведжы» — спаборніцтвы паміж хлопцамі мядзведжым спосабам. Чэмпіён «Камаедзiцы-2011» атрымае каштоўны прыз! Ну і, канешне, танцы, гульні, карагоды.

Поделиться ссылкой: