Такім чынам Управа БНФ працягвае кампанію салідарнасці з беларусамі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў, паведамілі “Народнай Волі” ў прэс-службе Партыі БНФ.

Нагадаем, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах Наталля Ільініч збірала подпісы за кандыдата ад Партыі БНФ. У 2009 годзе, калі ўся вёска Талька пратэставала супраць аб’яднання Талькаўскага і Блужскага сельскіх Саветаў, Наталля Ільініч паставіла свой подпіс пад зваротамі ў абласны і раённы Саветы. У студзені 2010 года Наталля Ільініч адстаяла сваё права заставацца сябрам Партыі БНФ, калі ёй начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таіса Данілевіч ультыматыўна прапанавала: альбо праца ў школе, альбо сяброўства ў апазіцыйнай партыі. Менавіта пасля гэтага інцыдэнту ў кабінеце Данілевіч, лічыць Наталля Ільініч, і пачаўся ціск на яе.

Натальля Ільініч, якая мае дачку-студэнтку, два месяцы застаецца бяз працы і без заробку. Управа БНФ заклікае далучыцца да акцыі салідарнасці ўсіх людзей добрай волі.

Поделиться ссылкой: