А як работы будуць завершаны, то абарончая крэпасць вялікіх князёў стане сапраўднай Меккай для турыстаў. Мяркуецца, што рэканструяваны замак увойдзе ў “Залатое кальцо”  Беларусі, і гэтае кальцо будзе апаясваць ні менш знакавыя для нашай гісторыі і культуры мясціны — Нясвіж, Крэва, Навагрудак, Мір…

Пакуль жа ідзе работа над узнаўленнем унутраных інтэр’ераў замкавага комплекса. Па словах начальніка аддзела культуры  Лідскага райвыканкама Уладзіміра Самсонава, у 2011 годзе ў замкавым комплексе з’явяцца глядацкая трыбуна, гандлёвыя рамесніцкія рады, калодзеж і кузня. Узвядуць таксама будынак універсальнага прызначэння. Тут мяркуецца размясціць выставачную залу, кавярні ды сувенірныя лаўкі. У аздобе будуць шырока скарыстаны натуральны камень, дрэва, гліняная чарапіца і кафля – усе тыя матэрыялы, якімі аздаблялі замкі ранняга сярэднявечча.

Верагодней за ўсё, рэканструяваныя будынкі замкавага комплекса абкладуць (як таго дамагаліся гісторыкі і краязнаўцы) дрэвам. Ва ўсялякім разе навукоўцы прасілі Міністэрства культуры, каб яно ўнесла адпаведныя змены ў рабочы праект. На думку спецыялістаў, якраз драўляныя сцены крэпасці (Лідскі замак уяўляў сабой збудаванне абарончага тыпу) дапамогуць стварыць атмасферу ХІV стагоддзя. Да таго ж, у сярэдзіне комплекса пабудуюць разборныя трыбуны, з якіх гледачы будуць назіраць за рыцарскімі паядынкамі…

Калі ўсё атрымаецца па плану, то старажытная крэпасць-замак упрыгожыць не толькі (хай сабе і стылізаваны) уваходны мост-пад’ёмнік, але і фантаны, пляцоўкі для гасцей, мосцікі-пандусы, лесвіцы і ўсё астатняе, што так вабіць сучаснікаў.   

Поделиться ссылкой: