Чыноўнікі непразрыста намякнулі партыйцам, што працягваць дамову арэнды офіса БНФ не збіраюцца.

Сёння з сядзібы БНФ у машыны грузілі рэчы. Аднак старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў “Народнай Волі”, што партыя БНФ не збіраецца пакідаць памяшканне. Прынамсі, да вынясення адпаведнага судована рашэння: “Так, мы вывезлі некаторыя рэчы з памяшкання на Машэрава, 8”, — распавёў ён. — Мы вывезлі партыйны архіў, каштоўныя рэчы. Зроблена гэта на выпадак нашага гвалтоўнага высялення. А гэта верагодна, асабліва ў сённяшніх умовах. Аднак пакуль офіс працягвае працу ў звычайным рэжыме. Тут застаюцца камп’ютары і сталы. Справа ў тым, што ў Мінскі вышэйшы гаспадарчы суд накіраваны наш іск, у якім мы патрабуем адмяніць рашэнне аб пазбаўленні партыі БНФ офіса ў Мінску. Дата разгляду іска пакуль невядомая. Таму мы будзем змагацца за памяшканне да канца. Адзіная праблема для нас зараз заключаецца ў тым, што з 1 красавіка партыя БНФ будзе пазбаўлена юрыдычнаго адрэса, бо наш юрадрас як раз на Варвашэні, 8. Таму зараз мы шукаем магчымасці для таго, каб часова недзе ў іншым месцы аформіць партыйны юрдычны адрас. Аб пошуках новага офіснага памяшкання размова не ідзе”.

Поделиться: