Як адзначаецца ў Заяве Управы Партыі БНФ, “25 сакавіка спецслужбамі ў Мінску і іншых гарадах краіны была здзейснена супрацьпраўная аперацыя па ізаляцыі палітычных апанентаў рэжыму: дзесяткі чалавек былі прэвентыўна затрыманы без якіх-небудзь законных падстаў, а супраць шэрагу палітычных дзеячоў і маладзёжных актывістаў узбуджаны справы аб адміністратыўных правапарушэннях па відавочна хлуслівых сведчаньнях. Ад незаконных дзеянняў спецслужбаў і міліцыі пацярпелі шэраг сябраў і кіраўнікоў Партыі БНФ.

Асаблівае абурэнне выклікаюць брутальнае збіццё і безпадстаўнае затрыманне кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцера Салаўёва. Высунутыя супраць яго абвінавачанні Управа Партыі БНФ ацэньвае як неабгрунтаваныя і безпадстаўныя. Нанясенне траўмаў пры затрыманні сп. Салаўёва Управа БНФ разглядае як акт фізічнай помсты палітыку ў сувязі з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю. Занепакоенасць і трывогу выклікае таксама зняволенне Віктара Івашкевіча і іншых асобаў па хлусьлівым абвінавачаньні ў “хуліганстве”.

Управа  Партыі БНФ заклікае міністра унутраных справаў Анатоля Куляшова падаць у адстаўку на падставе няздольнасці забяспечыць правапарадак і выкананне правоў грамадзян. Вінавтыя ў палітычных рэпрэсіях супрацоўнікі МУС і КДБ мусяць быць адхіленыя ад працы.

Акрамя таго, Управа Партыі БНФ настойліва заклікае адказныя палітычныя партыі і рухі да кансалідацыі на глебе ўзгодненай стратэгіі дзеля хутчэйшага вызвалення ўсіх палітзняволеных і вяртання краіны на шлях законнасці.  

Поделиться: