— Жыве! І я вас віншую.

І потым мы доўга размаўлялі пра тое, як так здарылася, што Дзень Волі фактычна стаў у нашай краіне Днём няволі.

Неаніла Міхайлаўна, дарэчы, не беларуска. Думаю, не адзін раз яна пракручвала ў сваёй галаве страшныя думкі, ці не іншым быў бы лёс дачкі, калі б не ехала яна ў нашу Беларусь, калі б заставалася на Украіне, калі б… Але ўсё роўна яна віншавала мяне гэтай фразай: “Жыве Беларусь! Няхай жыве пакуль будзе існаваць свет!”

Я не магу зразумець, як так магло адбыцца ў краіне, што лозунг “Жыве Беларусь!” стаў антыдзяржаўным. Што за яго судзяць, за яго даюць суткі арышту. Бо па законах логікі атрымоўваецца, што дзяржаўны, правільны лозунг — “Памры, Беларусь!” “Згінь, знікні са свету!”

Сёння з раніцы адлоўліваюць хлопцаў і дзяўчат, маладфронтаўцаў, каб не дазволіць ім выйсці на цэнтральныя вуліцы Мінска з лозунгам “Жыве Беларусь!” Міліцыя і КДБ заняты такім масштабным паляваннем на пару дзесяткаў маладзёнаў, нібы сапраўды вераць, што іх выкрыкі “Жыве Беларусь!” нанясуць мацнейшую шкоду нашай дзяржаве.

Дзікунства нейкае! Бессэнсоўнае, беспадстаўнае, страшнае дзікунства!

Але дзікунства і тое, што калі гэтых хлопцаў і дзяўчат улада судзіць і садзіць, так званыя “палітычныя лідары” не лічаць патрэбным нават з’явіцца на суд. Зразумела, я не чакала, што каля будынка суда, дзе будзе ісці расправа над Змітром Дашкевічам стануць з пратэстам, узяўшыся за рукі, Шушкевіч, Грыб, Казулін, Вячорка, Мілінкевіч, Янукевіч, Ляўковіч, Калякін … і хто там яшчэ. Але на суд яны маглі прыйсці. На агалошванне прыгавора яны маглі прыйсці. Казулін мог успомніць, колькі сутак адсядзеў Дашкевіч за пікеты каля будынка суда, калі судзілі яго самога… Лідары партый маглі ўспомніць, колькі адсядзелі маладафронтаўцы за пікеты супраць судовых распраў над іхнімі людзьмі. 

Такая кароткая памяць таксама дзікунства! 

Поделиться: