Маці Эдуарда Лобава адразу пасля вынясення прыгавора паведаміла, што ганарыцца сваім сынам, бо ён трымаўся мужна і ні на кога не паклёпнічаў. Яна пераканана, што яе сын і Зміцер Дашкевіч выйдуць на волю значна раней, чым адведзена судом. 

Бацька Змітра Дашкевіча сказаў, што рады таму, што Зміцер не губляе аптымізму і зычыць яму так трымацца і далей. “Я цалкам перакананы, што ў гэтай краіне ні дзяржаўныя органы, ні суды не выконваюць асноўных праў чалавека і не з’яўляюцца тым месцам, дзе можна знайсці справядлівасць.

Поделиться: