19.05

Заўтра 24 сакавіка аб 11-й гадзіне адбудзецца агалошванне прысуду.

19.00

У апошнім слове Зміцер Дашкевіч сказаў: “Я не буду тут казаць, што не хуліган, а таксама звяртаць увагу на розныя глупствы кшталту сем тысяч на таксоўку… Для нас у 2010 годзе важнейшай задачай было – дажыць да 19 снежня. У нашай сытуацыі кідацца да нейкіх там з заклікам: “Дай закурыць” было бязглуздзіцай.

Тыя людзі, якія спланавалі гэтую правакацыю і здзейснілі яе, будуць усё роўна пакараныя. Мы не спынім сваю дзейнасць.

Таксама Зміцер Дашкеіч сказаў, што каля 30 працэнтаў людзей у Беларусі знаходзяцца пад наглядам спецслужбаў – іх телефоны праслухоўваюць. І таму аргуметы пракурора выглядаюць дзіўнымі.

Дзень суду, – сказаў Дашкевіч, – непазбежны, у тым ліку для такіх супрацоўнікаў пракуратуры і спецназаўцаў.

Прамовы Дашкевіча і Лобава адзначылі апладысментамі.

18.50

“Чаму было такое стаўленне да Савіцкага і Малышава, і зусім іншае да Дашкевіча і Лобава?” – запыталася ў суда Алена Аўсяннікава.

Адвакатка лічыць, што неапраўдана было прызнаваць пацярпелымі Савіцкага і Малышава, якія цяпер не даюць пра сябе ніякіх звестак і нават не паказваюць свае твары.

Алена Аўсяннікава папрасіла суд апраўдаць Эдуарда Лобава.

18.37

У сваім выступе адвакатка Эдурда Лобава Алена Аўсяннікава сказала, што няма ніводнага сведкі інцыдэнту акрамя Лазара. А яго паказанні аб тым, што на хлопцаў напалі, не супярэчаць паказанням абвінавачаных.

“Чаму экспертызу пасля прызначылі, а следчы так і не накіраваў туды Лобава?”

“Па нейкіх незразумелых прычынах судова-медычная экспертыза Лобаву не была праведзена, хаця ён адразу аб гэтым хадайнічаў”, – сказала адвакатка.

18.27

Мар’яна Сямешка папрасіла суд апраўдаць свайго падабароннага Змітра Дашкевіча.

18.25

Пратаколы допыту “пацярпелых” напісаныя як пад капірку, яны настолькі ідэнтычныя, што нават утрымліваюць аднолькавыя стылістычныя і граматычныя памылкі, сцвярдае ў сваім выступе Мар’яна Сямешка. Яна падкрэсліла, што недаказана наяўнасць цялесных пашкоджанняў у пацярпелага Савіцкага.

18.20

Адвакатка сказала, што нельга верыць паказанням так званых пацярпелых у справе. “Ім ёсьць, што хаваць”. Пацярпелыя баяцца, але настолькі ўпэўнена і нахабна сябе паводзяць, што суд ім робіць заўвагі.

18.15

Пачала выступ адвакатка Дашкевіча Мар’яна Сямешка. Яна настойвае, што няма доказаў віны Дашкевіча.

Яна звярнула ўвагу на тое, што следчы адначасова праводзіў некалькі следчых дзеянняў, што забаронена заканадаўствам і немагчыма фізычна.

18.09

Пракурор папрасіў суд пакараць Дашкевіча зняволеннем на 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобава на 5 гадоў у калоніі узмоцненага рэжыму. Пацярпелыя ўхвалілі прапанову пракурора.

18.00

У судовых спрэчках выступае прадстаўнік пракуратуры.

17:50

Суддзя адмовіла адвакатам. Пачаў выступленне прадстаўнік пракуратуры.

17.47

Закончылася следства. Пачаліся судовыя спрэчкі. Адвакаты папрасілі адзін дзень для падрыхтоўкі да судовых спрэчак.

17.46

Суддзя адмовіла ў хадайніцтве.

17.43

Дашкевіч запатрабаваў інфармацыю ад сотавых аператараў, каб высветліць, хто быў на месцы злачынства 18 снежня. Адвакаты падтрымалі гэтае хадайніцтва. Пракурор выступіў катэгарычна супаць.

17.43

Суддзя адхіліла хадайніцтвы адваката.

17.35

У судзе а’бяўлены перапынак.

У памяшканні суда, між тым, стала больш спецназаўцаў. Маладафронтаўцы лічаць, што яны маюць загад затрымаць актывістаў арганізацыі напярэдадні правядзення вулічнай акцыі 25 сакавіка.

17.21

Што тычыцца медыцынскай экспертызы і раздруковак перамоў “пацярпелых”, то пацярпелыя сказалі: “На разгляд суда”.

17.19

Дашкевіч сказаў, што таксама настойвае на раздрукоўцы перамоў мабільных тэлефонаў “пацярпелых”, бо ён добра чуў, як яны раіліся з кімсці па тэлефонах, значыць выконвалі нейкі загад.

Дашкевіч заявіў, што ў турме трымаюць невінаватых людзей. Лобаў падтрымаў Дашкевіча.

17.15

Суддзя запытвае, як гэта паўплывае на артыкул. А таксама пытецца, навошта праводзіць экспертызу пабоеў Лобава. Адвакат спаслалася на тое, што ў Савіцкага не было цялесных пашкоджанняў. Царапіна на лбу гэта не аргумент. Між тым у Лобава былі рассечаныя вусны.

17.04

Адвакат Дашкевіча папрасіла суд запатрабаваць ад сотавых аператараў раздрукоўку нумароў тэлефонаў Савіцкага і Малышава. Тым больш, што Дашкевіч, Лобаў і Лазар казалі, што “пацярпелыя” падчас інцыдэнта ўвесь час размаўлялі па тэлефоне.

Прадстаўнік пракуратуры выказаўся супраць, патлумачыўшы гэта мерамі бяспекі для пацярпелых.

16.09

Скончыўся допыт сведак у справе Дашкевіча і Лобава. Суддзя пачала зачытваць пісьмовыя матэрыялы справы.

15:53

Савіцкі спытаў, ці ведаў Лазар, для чаго ў Лобава фомка? Малышаў спытаў, ці ўсведамляе Лазар, што яго могуць прыцягнуць за дачу ілжывых паказанняў. Лазар адказаў: “Як і вас таксама”. Гэта выклікала апладысменты ў судовай зале.

15.48

Нагадаем, у міліцыі ў хлопцаў узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе трымалі 10 сутак.  

15.46

Лазар сказаў, што хлопцы мелі пры сабе бел-чырвона-белы сцяг, павязкі з надпісам “Малады фронт”.

15.44

Па словах Лобава, у міліцыі з маладафронтаўцамі абыходзіліся як з затрыманымі, а на Савіцкага і Малышава не звярталі ўвагі.

15.23 

Лазар: Чуў тэлефонную размову аднаго з нападаўшых: “Ды вы едзеце? Давайце хутчэй!”  Дзе вы едзеце? Дзе?

15.17 

Лазар кажа, што за імі сачылі. Гэта было відавочна. Як толькі Лобаў, Лазар і Дашкевіч выйшлі з пад’езда, то пасля першых жа крокаў да іх сталі набліжацца трое. Яны спыніліся і да актывістаў прыблізіліся двое.

Лазар сказаў, што на Лобава наляцеў Савіцкі, а яго, Лазара, нехта ўдарыў і збіў з ног.

15.10 

Прадстаўніка пракуратуры цікавіць, колькі канкрэтна маладых людзей было на арэндаванай кватэры.

15.06 

Пачалі допыт Дзяніса Лазара, актывіста “Маладога фронту”, які быў 18 снежня разам з Дашкевічам і Лобавым.

14.58 

Па словах Марачкова, ён толькі ў пастарунку міліцыі даведаўся, што Дашкевіч апазіцыянер. На пытанне адваката: “Якім чынам? Сам сказаў?”, Марачкоў адказаў: “Нешта там такое ён казаў, што будуць плошчу паліць”.

Суд над маладафронтаўцамі: дзень другі (онлайн-рэпартаж, фота)

14.50

Марачкоў сказаў, што Савіцкі паехаў у шпіталь самастойна, што ніхто з супрацоўнікаў міліцыі яго не суправаджаў.

На пытанне, чаму так адбылося, ён адказаць не змог.

14.46 

На пытанне суддзі, чаму пачалася бойка паміж абвінавачанымі і пацярпелымі, сведка адказаў: “Здаецца, цыгарэту не падзялілі”. Ён кажа, што было цёмна, таму не можа сказаць, хто каго збіваў.

14.39

Сведка сказаў, што Савіцкі адразу пачаў скардзіцца на Лобава, казаць, што яго збілі. Але раней сам Савіцкі і іншыя сведкі казалі, што Савіцкаму не давалі размаўляць у аўтобусе пасля затрымання, а на тое, што атрымаў удар, ён паскардзіўся толькі ў міліцыі.

14.28 

Сведка Марачкоў пасля перапынку суда пачаў даваць паказанні. Сказаў, што быў у складзе патруля. Кажа, што ўбачыў, як на зямлі два чалавекі змагаюцца паміж сабой, а на адлегласці двух метраў нехта ляжыць, і яго хтосьці ўтрымліваў. Пазней ён даведаўся, што гэта быў Дашкевіч.

13.48

у судзе абвешчаны перапынак да 14.15.

13.28 

Суддзя агучвае пратакол допыту сведкі Зінькевіча на папярэднім следстве — супярэчнасці адносна шапак і таго, хто каго трымаў.

13.24

Пацярпелыя ў сваіх паказаннях учора казалі, што ў РУУСе маладых людзей адарзу пазналі як палітычна заангажаваных маладых людзей, але ўсе сведкі, у тым ліку і Зінькевіч, сцвярджаюць, што пра грамадскую дзейнасць абвінавачаных нідзе ніколі не чулі.

12.56 

Новы сведка — Зінькевіч Ігар Уладзіміравіч. 11.04.1981 г.н.,  сярэдняя спецыяльная адукацыя, ПМСН ГУУС Мінгарвыканкама.

12:51 

Адвакат просіць агучыць паказанні Тозіка на следстве, бо ёсць супярэчнасці.

12:35

На пытанне адваката Сямешкі кажа, што статус Савіцкага і Лобава вызначылі таму, што Савіцкі патлумачыў пра ўдар фомкай. Статус вызначалі не самастойна, бо “у нас ёсць камандзір”. Указанні даваў кіраўнік Юрый Мілінец.

Шапкі не памятае, твары не памятае. Бачыў толькі Лобава. Кроў на твары ў машыне не бачыў, бачыў толькі ў РУУСЕ ў Савіцкага. Пашкоджанне дакладна апісаць не можа. Зноў толькі паўтарае слова “рассячэнне”.

Кажа, што зявакі былі, але не палічылі неабходным іх затрымліваць, бо тыя далёка стаялі. Што тычыцца падстаў для затрыманьня ляжачага Лазара, то ён нічога не ведае. Кажа – проста затрымалі.

12:29 

Сведка кажа, што ён рапарт не складаў, гэта рабіў яго кіраўнік.

12.24

Адвакат Сямешка запытваецца, з якіх пор спецназ займаецца патрулірваньнем. Тозік кажа, што “работаем”.

Раней пра палітычную актыўнасць абвінавачаных нібыта не чуў.

Суд над маладафронтаўцамі: дзень другі (онлайн-рэпартаж, фота)

12.21

Сведка Тозік кажа, што Лобаў паводзіў сябе спакойна. Нагадвае, што ўжо ў райаддзеле ў Савіцкага бачыў кроў. Агучвае дыягназ — “рассячэнне”. Колькі было крыві не памятае.

12.11

Наступны сведка — Марачкоў Віктар. Яго няма.

Выклікаюць сведку Тозіка Андрэя, 14.07.1970 года нараджэння, сярэдняя спецыяльная адукацыя, ПМСН ГУУС Мінгарвыканкама, міліцыянер. Гэты сведка затрымліваў Лобава, які біўся з Савіцкім.

12.09

Сведку нарэшце саджаюць у залу. Стала зразумела, што манціроўку ён бачыў толькі ў руках у пацярпелага.

12.00

Лобаў кажа, што, магчыма, гэты чалавек там быў, паказанні супадаюць. Дашкевіч таксама не пазнаў яго, але паказанні пацвярджае, кажа, што так было.

 11. 56

Сведка Гарбачова кажа, што гэтага сведку тады не бачыла, не пазнае.

11.54

Сведка кажа, што спяшаўся і не прачытаў цалкам пратакол допыту, таму там недакладнасці. Кажа, што зараз бы лепш прайшоў міма гэтай сытуацыі.

11.45

Пракурор спрабуе высветліць, ці быў удар таго, хто трымаў па тым, хто прасіў дапамогу (Малышава — па Дашкевічу).

Сведка кажа, што заблытаўся, што ўсё няслушна запісана.

Суд над маладафронтаўцамі: дзень другі (онлайн-рэпартаж, фота)

11.39

Суддзя Шылько агучвае пратакол допыту гэтага сведкі з папярэдняга следства. Там сведка расказвае і пра бойку і пра мацюкі. І дата гучыць другая — 18 снежня.

У тых паказаннях таксама ёсць эпізод пра ўдар манціроўкай. Па словах сведкі, той, што ўдарыў манціроўкай, больш абараняўся.

Сведка кажа, што больш слушныя паказанні — першыя.

11.24 

Удакладняюць дэталі: як прыехаў аўтобус, як размяшчаліся людзі і г.д.

11.18

Сведка кажа, што крыві ні ў кога не бачыў.

10:58 

Сведка кажа, што падыйшоў да групы, бачыў, што трое ляжалі і двое іх трымалі, адзін папрасіў выклікаць міліцыю, але той, хто трымаў, сказаў, што і сам можа гэта зрабіць. Сведка тэлефон дастаў але так і не выклікаў міліцыю. Потым пад’ехаў мікрааўтобус. Усіх затрымалі, а яго дадзеныя запісалі.

10.51

Запрасілі новага сведку — Каравага Ігара Пятровіча. Апазнаць Лобава і Дашкевіча ён не можа, раней ніколі іх не бачыў. Таксама чамусьці называе дату 19 снежня.

Суд над маладафронтаўцамі: дзень другі (онлайн-рэпартаж, фота)

10.47 

Пацярпелы Малышаў задае пытанні.

10.42 

Сведка кажа, што не бачыла, каб нехта наносіў удары і не бачыла металічных прадметаў. Кроў на тварах таксама не бачыла. Пра дату кажа, што не памятае дакладна, схіляецца, што ўсё ж 18-га.  Яшчэ раз пацвердзіла, што калі б кроў была, то яна б пабачыла.

Сведцы прадстаўляюць схему з яе допыту, яна пацвярджае месцараспалажэнне.

10.31

Суддзя агучвае паказанні гэтай сведкі на папярэднім следстве, бо ёсць супярэчнасці.

10.26

Лобава і Дашкевіча сведка не пазнала. Яна кажа, што ўсе 6 чалавек былі апрануты ў цёмнае. Дату называе 19-е, а не 18-е, ёй так падаецца.

10.21 

Сведка паведаміла, што бачыла яшчэ аднаго чалавека, які проста стаяў побач і з некім размаўляў па тэлефоне.

10.14.

Сведка паведамляе, што праходзячы па двары 18 снежня і пабачыўшы бойку, выклікала міліцыю. Адзін чалавек ляжаў на спіне, двое — на жываце, а зверху іх трымалі яшчэ двое. Так дарэчы распавядалі Дашкевіч і Лобаў.

10.10

У судовую залу зайшла судздзя, судовае пасяджэнне працягваецца. Першая на сёння сведка — Гарбачова Святлана, якая працуе ў МЧС.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Поделиться: