Вось як ахарактарызаваў паводзіны мітынгоўцаў пацярпелы міліцыянер Вадзім Смірноў:

“Дэманстранты выкрыквалі лозунгі “нехарошага характару”. Смірноў прывёў прыклад такога лозунга: “Сыходзь!”.

Нагадаем, сёння другі дзень разгляду крымінальнай справы актывіста руху “За свабоду” Мікіты Ліхавіда. Пацярпелымі па справе прызнаны 29 спецназаўцаў. Учора дапыталі толькі 10 з іх. Зараз допыты працягваюцца. Але мяркуецца, што хутка ў справе будзе абвешчаны перапынак.

Поделиться: