Маці Мікіты Алена Ліхавід сказала “Народнай Волі”:

— Натуральна, я хачу, каб яго адпусцілі. Надзея жыве… Як будзе насамрэч, ніхто не ведае. Такое ўражанне, што ад суда тут мала што залежыць, бо ўсё прапісана раней і ў другім ведамстве.

За дзень да суда Мікіту Ліхавіда перавялі ў іншую камеру, дзе знаходзяцца людзі, абвінавачаныя ў цяжкіх злачынствах. Не вядома, чым абумоўлены гэты перавод. Маці Мікіты лічыць, што гэта адзін з рычагоў ціску напярэдадні суда.

Карэспандэнты “Народнай волі” вялі онлайн-рэпартаж з судовай залы.

18.40

У працэсе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 23 сакавіка.

Сёння было дапытана толькі 10 з 29 пацярпелых.

17.35

Паказанні пацярпелага Бажка разыходзяцца: у судзе ён сказаў, што атрымаў удар па галаве, а ў пратаколе следства напісана, што па спіне. Бажок прызнаўся, што пратакол не чытаў, але падпісаў.

17.20

Пацярпелы Скараход: «Пасля таго, як мы адцяснілі натоўп ад Дома ўрада, на зямлі я ўбачыў багор і ледаруб». Пры гэтым Ліхавіда ён не апазнае.

16.48

Пацярпелы Маісееў шкадуе, што не прывёз у залу суда форму, якую з яго словаў яму разарвалі 19 снежня.

16.35

Вядзецца допыт толькі 4-а з 29-і пацярпелых. Відавочна, што разгляд справы Мікіты Ліхавіда сёння не скончыцца.

16.30

Пацярпелы Зянкевіч сцвярджае, што зброі ў дэманстрантаў не было.

16.15

Ніхто з пацярпелых Мікіту Ліхавіда не апазнае і прэтэнзій да яго не мае.

15.10

Пацярпелы Кашталанаў: міліцыя з 4 спробы прадухіліла прарыў у Дом урада. У руках у мітынгоўцаў ён бачыў чаранкі ад рыдлёвак і вогнетушыцелі. Асабіста яго не білі.

15.00

У пацярпелага Зянкевіча з сабой няма дакументаў. Суд адклаў яго допыт.

14.58

Паказанні пацярпелага Караваева адрозніваюцца ад тых, што былі на следстве. Караваеў кажа, што прэтэнзій да Ліхавіда не мае.

13.30

Аб’яўлены перапынак да 14.30.

13.10

Пацярпелы Караваеў сцвярджае, што атрымаў удар металічным прадметам па галаве. На пытанне адваката, ці застаўся ад удара след, ён адказаў: не ведаю. Паведміў, што 19 снежня атрымаў інструктаж ад камандзіра палка Лукомскага, імя не ўспомніў.

12.55

Пачаўся допыт пацярпелых. Адвакат настаяла, каб яны прад’яўлялі суду пашпарт ці службовае пасведчанне.

Закончыўся першы дзень суда над Мікітам Ліхавідам (онлайн-рэпартаж, фота, відэа)

12.15

Ліхавід – мэты трапіць у Дом урада не было. Матывы сваіх супрацьпраўных дзеянняў растлумачыць не магу.

12.10

Ідзе допыт Ліхавіда: Калі я апынууся на пярэднім краі натоўпу дзверы і вокны Дома урада былі ужо разбітыя. Разам з іншымі людзьмі я наносіў удары па міліцэйскіх шчытах якія былі у вокнах Дома урада ў чым раскайваюся.

11.35

Суддзя цалкам адхіліла хадайніцтва адваката.

11.12

Пракурор і пацярпелыя папрасілі суд цалкам адмовіць у хадайніцтве адваката Ліхавіда. Суддзя пакінула залу каб прыняць рашэнне.

11.07

Адвакат заявіла новае хадайніцтва – аб пераносе разгляду справы ў сувязі з недастатковасцю доказаў віны Мікікіты Ліхавіда. Яна таксама просіць суд змяніць яе падабароннаму меру стрымання.

10.55

Пракурор Загароўскі заявіў, што Мікіта Ліхавід прадпрыняў сілавыя дзеянні, скіраваныя на пранікненне у Дом урада. Ліхавід прызнаў сябе вінаватым часткова. Ён прызнае, што наносіў удары па дзвярах Дома урада. У масавых беспарадках вінаватым сябе не прызнае.   

10.45

Суддзя Натальля Пыкіна адхіліла хадайніцтва адваката Мікіты Ліхавіда Дар’і Ліпкінай, якая раней заявіла, што няма дастатковых падстаў, каб усіх 29 міліцыянераў лічыць пацярпелымі.

Нагадем, большасць з гэтых міліцыянераў выступалі ў якасці пацярпелых па справах Гапонава, Брэуса і Мядзведзя.

10.10

Адвакат Мікіты Ліхавіда Дар’я Ліпкіна выступіла супраць прыцягнення ў якасці пацярпелых 29 міліцыянераў. На яе думку, для гэтага няма дастатковых падстаў. Прадстаўнік абвінавачвання выступіў супраць. Суддзя Натальля Пыкіна пайшла ў зачыненае памяшканне, каб вынесці рашэнне па хадайніцтве адваката.

Закончыўся першы дзень суда над Мікітам Ліхавідам (онлайн-рэпартаж, фота, відэа)

Мікіта Ліхавід з адвакатам Дар’яй Ліпкінай.

10.00

Распачынаецца справа над Мікітам Ліхавідам. Як і прадугледжвалася, у судовую залу папалі далёка не ўсе журналісты і праваахоўнікі. Чатыры з сямі радоў заняты пацярпелымі міліцыянерамі.

Закончыўся першы дзень суда над Мікітам Ліхавідам (онлайн-рэпартаж, фота, відэа)

Збітыя спецназаўцы па дарозе ў залу суда.

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва»