“Авен”, “Цялец”, “Блізняты”, “Рак”, “Леў”, “Дзева”, “Шалі”, “Скарпіён”, “Стралец”, “Казярог”, “Вадалей”, “Рыбы” серыі “Знакі задыяка” будуць наміналам 100 рублёў, пробай сплаву 900, масай 15,50 г, дыяметрам 30,00 мм.

Манеты  маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет гладкая.

Аверс: у цэнтры  ў абрамленні круга, які складаецца з 12 сімвалаў знакаў задыяка, – выявы сонца і месяца, пад імі – астралагічны знак кожнага наймення манет і на лацінскай і беларускай мовах надпісы: ARIES – АВЕН; TAURUS – ЦЯЛЕЦ; GEMINI – БЛІЗНЯТЫ; CANCER – РАК; LEO – ЛЕЎ; VIRGO – ДЗЕВА; LIBRA – ШАЛІ; SCORPIO – СКАРПІЁН; SAGITTARIUS – СТРАЛЕЦ; CAPRICORN – КАЗЯРОГ; AQUARIUS – ВАДАЛЕЙ; PISCES – РЫБЫ. Уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе злева – год чаканкі, справа – проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 100 РУБЛЁЎ. 

Рэверс: у цэнтры – стылізаваная выява знака задыяка кожнага наймення памятных манет у абрамленні геаметрычнага арнаменту.

Манеты  адчаканены на АТ “Манетны двор Польшчы” якасцю “пруф”, тыражом – да 2000 штук кожнага наймення, паведамілі “Народнай Волі” во Упраўленні  інфармацыі Нацыянальнага банка.

Памятныя  манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. 

Поделиться ссылкой: