Жонцы Міхалевіч пакуль не тэлефанаваў

3

Пра гэта паведаміла жонка Алеся Міхалевіча – Мілана. Яна катэгарычна заяўляе, што сама за мяжу не збіраецца.

“Алесь мне не тэлефанаваў, — расказала Мілана Міхалевіч. — Наколькі я ведаю, ён знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у Чэхіі. Сябры патлумачылі мне, што гэта месца, дзе забаронена карыстацца тэлефонам, і максімальны час знаходжання там складае да 10 дзён. Хутчэй за ўсё пэўны час я мужа свайго пачуць не змагу. Галоўнае, што ў яго ўсё добра”.

Па словах Міланы Міхалевіч, у сувязі з выездам Алеся Міхалевіча за мяжу, чым той парушыў падпіску аб нявыедзе, да яе не прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў і КДБ, і на допыты не выклікалі.

Тое, што Міхалевіч знаходзіцца ў Чэхіі, афіцыйна пацверджана ўладамі гэтай краіны.

Фота “Наша Ніва”


Няма запісаў для адлюстравання