Канферэнцыя адбудзецца 17 снежня 2011 г. у Іркуцку. Яе мэта — збор і вывучэнне гістарычнага, этнаграфічнага, фальклорнага матэрыялу, а таксама фотадакументаў і прадметаў матэрыяльнай культуры, вывучэнне сучасных жыццёвых працэсаў беларусаў на тэрыторыі Усходняй Сібіры.

Арганізатары мерапрыемсятва хочуць аб’яднаць існуючы матэрыял аб перасяленні беларусаў у Прыбайкалле ў гады Сталыпінской рэформы, развіць больш цеснае міжрэгіянальнае і міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне навуковага вывучэння пытання аб перасяленні беларусаў і іх ролі ў асваенні Усходняй Сібіры і стымуляваць вывучэнне пытання аб перасяленні беларусаў у Прыбайкалле сярод навукоўцаў і студэнтаў іркуцкіх і іншых ВНУ.

Удзельнікамі канферэнцыі будуць навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты. Яны могуць даслаць све тэксты ў электронным выглядзе і пісьмовыя заяўкі на ўдзел да 25 лістапада 2011 г. па адрасе: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, дом 2. Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я.Д Чэрскага” (ІТБК) па E-mail: [email protected]

Аб’ём пісьмовых работ неабмежаваны, але даклад на канферэнцыі да 10 хвілін. Арганізатары пакідаюць за сабой права рэдагавання і скарачэння працы ў выпадку вялікага аб’ёму па ўзгадненні з аўтарам для публікацыі ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку. 

Работы, якія былі пададзены на 1-ю Канферэнцыю, паўторна да разгляду не прымаюцца.

Да ведама:

Сталыпінская аграрная рэформа — рэформа сялянскага землеўладання ў Расіі, праходзіла з 1906 па 1917 гады. Хоць падрыхтоўка да гэтай рэформы пачалася яшчэ ў 1902 годзе. 

Названая па імені яе ініцыятара П. А. Сталыпіна. Дазвол выхаду з абшчыны на хутары (указ ад 9 лістапада 1906), умацаванне Сялянскага банка, прымусовае землеўпарадкаванне (законы ад 14 чэрвеня 1910 года і 29 траўня 1911) і ўзмацненне перасяленчай палітыкі (перамяшчэнне сельскага насельніцтва цэнтральных і заходніх раёнаў Расіі на пастаяннае жыхарства ў маланаселеныя ўскраінія мясцовасці – Сібір, Далёкі Усход і Стэпавы край як сродак унутранай каланізацыі) былі накіраваны на ліквідацыю сялянскага малазямелля, інтэнсіфікацыю гаспадарчай дзейнасці сялянства на аснове прыватнай уласнасці на зямлю, павелічэнне таварнасці сялянскай гаспадаркі. 

Асноўная маса сялян да рэформы паставілася адмоўна. За 1907-15гг. у еўрапейскай частцы Расіі з абшчыны выйшла толькі 24% надзельных двароў. Але беларускія сяляне ўспрынялі рэформу як магчымасць набыцця зямлі на бязмежных прасторах Сібіры. Маючы вялікія сям’і (12-17 дзяцей) і маленькія зямельныя надзелы, беларусы ўспрынялі заклік агітатараў аб перасяленні ў Сібір як выратаванне і магчымасць выжывання. 

Па некаторых дадзеных ад 800 тысяч да 1,5 мільёна беларускіх сялян перасяліліся ў Сібір. Прыбайкалле таксама засялялася беларусамі ў вялікай колькасці. Узнікалі цэлыя анклавы размешчаных блізка адна да адной беларускіх вёсак. Так, па архіўных дадзеных, толькі ў Тулунскім раёне Іркуцкай вобласці з 157 вёсак, утвораных падчас правядзення Сталыпінскай рэформы, 124 вёскі ўтварылі беларусы. Беларусы ва Усходняй Сібіры ўнеслі велізарны ўклад у сельскагаспадарчае асваенне дадзенага рэгіяна. 

Поделиться ссылкой: