Як ужо пісала “Народная Воля”, 19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.
7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.
У касцёлах Белаурсі гэтымі днямі адбыліся літургіі аб здароўі кардынала Свёнтэка.
Трэба адзначыць, што Казімір Свёнтэк не толькі старэйшы на Беларусі каталіцкі святар. На сённяшні дзень найстарэйшымі кардыналамі ў свеце з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк. Сёння ім па 96 гадоў.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!