Так, любая чалавечая смерць — трагедыя, а тут такая калатнеча пайшла…  Але ж калі дасюль афрыканскі дыктатар беспакарана бамбаваў насельніцтва сваёй краіны, афіцыйны Мінск маўчаў у анучку, нібы мову адняло. Мо таму, што правадыр джамахірыі знішчаў сваіх палітычных ворагаў, каторых называў “бадзяжнымі сабакамі”? Ці не праўда, надта ж пераклікаецца з “адмарозкамі” ў вуснах беларускага кіраўніцтва? Смех смехам, але за апошнія тыдні войскі Кадафі знішчылі болей за восем тысяч чалавек, так ці іначай звязаных з лівійскай апазіцыяй, заявіў яе прадстаўнік у Бенгазі.

Зараз Мінск даводзіць: маўляў, “урэгуляванне канфлікту з’яўляецца ўнутранай справай Лівіі і мусіць быць забяспечана самім лівійскім народам без вайсковага ўмяшання звонку”. Геніяльна! Калі б не рэзалюцыя Савета бяспекі ААН ды не маланкавыя ўдары авіяцыі, баявога флоту кааліцыі, то танкі Кадафі ўжо датрушчвалі б рэшту ягоных палітычных праціўнікаў. Такія вось у тамтэйшага правадыра “ўнутраныя справы”! Так разумеюць беларускія вярхі самастойнае ўрэгуляванне ўнутранага канфлікту!

Поўны тэкст артыкула чытайце ў нумары “Народнай Волі” за 22 сакавіка.