Змітра ведаю як сумленнага, смірнага беларуса, які вольны і мае права на свабоду. Я не згодны з усімі гэтымі судамі і лічу, што Зміцер апынуўся тым катом, якога закінулі ў мяшок. А пра маладафронтаўцаў магу сказаць, што яшчэ ў 1997 годзе я напісаў верш, які адлюстроўвае маё стаўленне да вас:

Маладафронтаўцы!

Ваш голас чую

І перад вамі галаву сьхіляю

Вы –

Незабытая надзея тая,

Што мусіць ратаваць

Зямлю сьвятую.

Зямля завецца

Беларусьсю нашай.

Яна як маці просіць заступіцца.

Хай лёс не абміне вас

поўная чашай,

Дзе пераможцу дадзена напіцца.

Хоць да свабоды вузкая дарога,

Вам суджана

Яе зрабіць гасьцінцам.

І толькі той

Заслужыць ласку ў Бога,

Хто не дазволіць

панаваць чужынцам.

Фронт Малады,

З Народным Фронтам

Разам

У заўтра йдзі ў

Змагарніцкім хаўрусе!

Фронт Малады,

Ты будзеш першым сказам

У гімне Незалежнай Беларусі!

Поделиться ссылкой: