Сутнасць стратэгіі — у перамовах з уладамі, якія павінны адбыцца ў наступным годзе і прывесці да дэмакратычных выбараў у парламент.  Па меркаванню аўтараў стратэгіі, грамадзянская супольнасць і палітычная апазіцыя павінны змусіць улады сесці за стол перамоваў. І магчымы гэтыя перамовы толькі пры кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл.

Адзін з аўтараў стратэгіі, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў сказаў: “Сення ні грамадзянская супольнасць, ні палітычная апазіцыя не гатовы да змянення сітуацыі ў краіне. У нас не хапае сіл для вырашэння важных пытанняў. Без дасягнення адзінства мы не можам спрыяць вызваленню палітычных вязняў, вярнгуць краіну на шлях дэмакратычных трансфармацый. Менавіта таму патрэбна адзіная стратэгія для ўсіх палітычных дэмакратычных сіл. Наш варыянт стратэгіі заснаваны на ідэі перамоваў і дыялога, арганізаваных так, каб усе нашыя патрабаванні не маглі быць не выкананы палітычным рэжымам. Гэта патрабуе высокай ступені кансалідацыі і ўзаемнага даверу паміж усімі дэмакратычна арыентаванымі сіламі”

У сваю чаргу палітолаг Уладзімір Мацкевіч адзначыў, што “беларуская нацыя расколатая на часткі, у краіне не працуюць нармальныя інстытуты нацыянальнай згоды і дыялога. Менавіта іх і трэба аднаўляць у першую чаргу. Сітуацыю супрацьстаяння і барацьбы на знішчэнне трэба мяняць. У гэтым павінны складацца мэта і сутнгасць любой стратэгіі. Мы – адзін народ! І толькі мы, беларусы, адказны за то, што робіцца ў нашай краіне. І толькі мы можам гэта змяніць”.

Больш падрабязна пра сутнасць стратэгіі – у бліжэйшым нумары “Народнай Волі”.

Поделиться: