Зміцер Парфянкоў, Аляксандр Атрошчанкаў, Зміцер Новік і Аляксандр Малчанаў пакараны зняволеннем на розныя тэрміны. Грамадзяне Раісйскай Федэрацыі Арцём Брэус і Іван Гапонаў пакараны штрафам, а Дзмітрый Мядзведзь — абмежаваннем волі на два гады з адбыццём пакарання па месцы жыхарства.

На чарзе суды над Арцёмам Грыбковым, Андрэем Пазняком, Змітром Буланавым і Аляксандрам Квяткевічам. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Такое ж абвінавачанне прад’яўлена Аляксандру Класкоўскаму, але ён будзе адказваць і за абразу прадстаўніка ўлады і самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы.

Як арганізатараў масавых беспарадкаў будуць судзіць экс-кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.

Поделиться: