Пра гэта паведаміў брат Андрэя, Аляксандр Пратасеня. Паводле яго слоў, Андрэй абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 293 КК — “актыўны ўдзел у масавых беспарадках”, якія быццам бы мелі месца ў сталіцы 19 снежня. На Плошчы ён сапраўды прысутнічаў. Але ніякіх гвалтоўных дзеянняў не ўчыняў, а неўзабаве бесперашкодна сышоў дадому. “Як адбылося затрыманне Андрэя 9 лютага, я не ведаю, у той дзень мы з братам не бачыліся, — кажа Аляксандр. — Магчыма, яго запрасілі на нейкую гутарку альбо іншым чынам выманілі з дому, а потым ён быў затрыманы. Ведаю толькі, што гэта адбылося не дома”.

Брат вязьня паведаміў таксама, што вечарам 9 лютага на кватэры іх бацькоў быў праведзены ператрус, пасля якога Андрэя забралі ў КДБ.


Поделиться ссылкой: