Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” паведаміў дарадца амбасады Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў:

“Амбасада Расіі адразу даведалася пра затрыманне расійскага праваабаронцы. Амбасада ў аператыўным парадку па тэлефоне неадкладна звязалася з дзяжурным па Міністэрству замежных спраў Беларусі, праінфармавала пра затрыманне расійскага грамадзяніна і звярнулася з просьбай інфармаваць амбасаду пра ўсе дэталі, звязаныя з затрыманнем. Сёння раніцай па гэтым пытанні амбасада накіравала ноту ў МЗС Беларусі з просьбай інфармаваць пра дэталі затрымання. Цяпер расійскі дыпламат сустракаецца ў РУУС Савецкага раёна Мінска з Андрэем Юравым. Амбасада трымае сітуацыю з расійскім праваабаронцам на кантролі і зробіць усе неабходныя крокі ў рамках міжнароднага прававога поля з мэтай абароны правоў затрыманага грамадзяніна Расійскай Фэдэрацыі”.

Поделиться: