Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч распавёў пра сваю ўпэўненасць, што Алесь Міхалевіч жывы-здаровы і ў бяспечным месцы:“У ноч на 16 сакавіка я гаварыў з ім караценька праз скайп менавіта голасам”. На пытанне пра сваё цяперашняе месцазнаходжанне Міхалевіч не адказаў:“Але ён паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і ведае пра рэзананс, выкліканы яго ад’ездам. Алесь збіраецца зрабіць відэазварот, каб зняць усе магчымыя пытанні ў звязку з ягоным “знікненнем” і распавесці пра тое, як ён зараз уладкаваны і якія мае планы”, — кажа Юрась Губарэвіч.


Поделиться: