На вытворчасці загінулі 28 і траўміраваны 104 работнікі. Павялічылася колькасць пацярпелых з цяжкім вынікам найперш у арганізацыях Мінпрама, канцэрна “Беллеспаперпрам”, Мінсельгасхарча”, а таксама на камунальных прадпрыемствах. Найбольш трывожная сітуацыя ў Гомельскім, Мазырскім, Добрушскім, Жлобінскім, Брагінскім раёнах і ў самім Гомелі.

Асноўныя прычыны траўматызму і гібелі людзей зводзяцца да грубых парушэнняў тэхнікі бяспекі, неадпаведнасці бяспечным умовам працы тэхнічнага аснашчэння на прадпрыемствах і, безумоўна, ігнараванне адказнымі асобамі адпаведных патрабаванняў. Былі зафіксаваны выпадкі, калі адказныя работнікі (у Новабеліцкім раёне Гомеля і ў Чачэрскім раёне) спрабавалі ўтаіць выпадкі траўматызму. Натуральна, па гэтых фактах былі заведзены крымінальныя справы. Набралася 10 такіх спраў. Апроч таго, 37 асобаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 9 — да адміністрацыйнай і матэрыяльнай.

Поделиться ссылкой: