Але ні ён  адзін можа лічыць сябе аксакалам старажытнага Гродна. На пачатку года было зарэгістравана 147 чалавек, якія размянялі стогадовы юбілей. Літаральна два тыдні таму запаветны рубеж перасягнула спадарыня Вера Яроцкая. Яшчэ летась яна бойка гаманіла, успамінала мінулае, асабліва вайну. Цяпер, па словах нявесткі Уладзіславы Міхайлаўны, бабуля больш слухае, чым гаворыць. Здароўе ўжо не тое, што раней…

Трэба сказаць, што гарадскія ўлады ведаюць і не забываюць кожнага свайго доўгажыхара. Усім, хто пражыў век  і болей, з гарадской казны  выдзяляюць па сто тысяч рублёў. Грошы, можа, і невялікія, але хіба гэта галоўнае для чалавека, які столькі пражыў і перажыў?..  

Поделиться ссылкой: