Старшыня Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных Валянцін Стэх у адказ на зробленую прэзідэнтам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве сп. Р. Вайніцкім заяву для DELFI ад імя беларусаў краіны напярэдадні канферэнцыі беларусаў замежжа (Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі) ў Рызе заявіў наступнае: “Ні  я асабіста, як фізічная асоба і як беларус, ні наша таварыства, як асоба  юрыдычная і як адна з беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, якую я маю гонар прадстаўляць, нікога, у тым ліку сп. Р. Вайніцкага, рабіць якія-небудзь заявы ад майго/нашага імя не ўпаўнаважвалі. Думаю, што перш чым выступаць з падобнымі  заявамі, трэба было пацікавіцца спачатку меркаваннем іншых беларусаў/беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве. Да таго ж, грамадскія арганізацыі аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах толькі вельмі нязначную частку нашага грамадства. Таму рабіць такія заявы ад імя ўсіх беларусаў Літвы, як мінімум, не карэктна. У сувязі з вышэй сказаным, заяўляем, што Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных ніякага дачынення да гэтай заявы не мае і яе не падтрымлівае”.

Поделиться: