Хлопец распавёў, што міліцыянеры затрымалі яго позна ўвечары па дарозе дадому. Яны паставілі яго на калені каля сцяны, дзе было зроблена графіці, і завярнулі рукі за спіну. У такой позе з кайданкамі на руках ён чакаў патрульную машыну і экспертаў.   

У міліцэйскі пастарунак Рамана прывезлі амаль у 3 гадзіны ночы, а кайданкі з яго знялі толькі а палове пятай раніцы. 21-гадовага хлапца да 9 раніцы трымалі ў так званым “стакане”, а потым павезлі на кватэру, дзе зрабілі ператрус. У Васільева забралі ўлёткі “Свабоду палітвязням!”, інфармацыйныя ўлёткі з заклікам удзельнічаць у шэсці ў Дзень Волі-2011, а таксама два жосткіх дыска.

Ператрус таксама правялі і на кватэрах сяброў Рамана.

Васільеў паведаміў, што міліцыянеры пагражалі, што калі ён не падпіша прызнанне ў тым, што пісаў надпіс на сцяне, яго кінуць у камеру, каб там яго згвалцілі. Раман пагадзіўся напісаць прызнанне і на яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Хлопцу пагражае вялікі штраф. Дата судовага пасяджэння пакуль не прызначана.

Поделиться: