Фестываль арганізаваў “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік” і Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі  “Беларусь-Ірландыя” пры падтрымцы Пасольства Ірландыі ў Літве і Беларусі.

Урачыстае адкрыццё пачнецца а 7 вечара ў Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў, у якім прыме ўдзел пасол Ірландыі ў Літве і Беларусі Філамена Мурнахан. Сродкі ад дабрачыннага канцэрта “Ірландскія танцы” з удзелам груп “Бассданс”, “Фенікс”, “Глорыя”, “Грын Хілз”, “Кельцкі дракон” і “Кейлі Кол” накіруюць у Чэрвеньскі дом-інтэрнат. Ірландскія валанцёры некалькі год запар аказваюць дапамогу гэтаму дому.

18 сакавіка на факультэце міжнародных адносін Белдзяжуніверсітэта адбудзецца сустрэча з ірландскай дэлегацыяй начале з дырэктарам ірландскай дабрачыннай арганізацыі Лімам О’Мара, аўтарам трох кніг, прысвечаных Беларусі. Шмат гадоў Лім О’Мара арганізоўвае працу ірландскіх валанцёраў і ажыццяўляе рэмонтна-будаўнічыя праекты ў дамах-інтэрнатах Беларусі. Ён увесь час арганізоўвае ў Беларусь канвоі з гуманітарнай дапамогай. 

Увечары гледачам прапануюць спектакль  «Translations» ірландскага драматурга Брайана Фрыла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (на сцэне Рэспубліканскага палаца прафсаюзаў).  Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін.

Свята завершыцца 19 сакавіка. Натуральна, Дзень святога Патрыка не абыдзецца без традыцыйнага шэсця ў зялёных капелюшах. А ў 17.00 у Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі можна будзе наведаць адкрыты гарадскі фестываль ірландскай культуры “Дзень Святога Патрыка”.  Удзельнікі — школы ірландскага танца “Бассданс”, “Фенікс”, “Глорыя”, “Грын Хілз”, “Кельцкі дракон”, музычныя  групы “Кейлі Кол”, “Эйрут” ды іншыя.

Дзень Святога Патрыка мае вялікае значэннее для кожнага ірландца. Лічыцца, што менавіта святы Патрык прынёс Ірландыі хрысціянскую веру.

Кожны ў гэты дзень можа стаць ганаровым ірландцам — для гэтага трэба далучыцца да традыцыяў святкавання: прыняць удзел у парадзе, апрануцца ў зялёную вопратку, упрыгожыць сябе трыліснікам (так званым крыжам Святога Патрыка) і наведаць паб, дзе граюць ірландскую музыку і  дзе можна выпіць пінту знакамітага “Гінэса”.

Поделиться ссылкой: