Будаўніцтва АЭС не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі

0

Кіраўніцтва Беларусі папрасіла ў Расіі крэдыт 9 мільярдаў долараў на будаўніцтва атамнай станцыі пад Астраўцом. Пра гэта паведаміў журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй па ўсіх пытаннях будаўніцтва беларускай АЭС, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, можа быць падпісана 15 сакавіка.

На нарадзе з новым складам урада А.Лукашэнка паставіў дакладную задачу: “Асабліва звяртаю ўвагу міністра энергетыкі і ўрада ў цэлым на тое, што ў бягучым пяцігоддзі неабходна ў поўным маштабе разгарнуць будаўніцтва беларускай АЭС. Вы зацягнулі гэты праект. З кім будзеце будаваць — кітайцамі, карэйцамі, расіянамі — мяне мала сёння цікавіць. Працу ўжо трэба пачынаць”.

Толькі не трэба хітраваць, спадары, адносна таго, з кім збіраецеся будаваць. Вядома ж, не з тымі, хто гарантуе высокую якасць і надзейную бяспеку аб’екта, а з тымі, хто прымушае вас будаваць АЭС і ў каго вы для гэтага просіце крэдыт, —  з Расіяй, пра што ўжо выказаўся У.Сямашка.

Поўнасцю тэкст артыкула чытайце ў нумары “Народнай Волі” за 15 сакавіка.

Мікалай КРЫЖАНОЎСКІ, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

Поделиться ссылкой: