У супрацоўніцтве журналіста з польскім выданнем пракурор Марозаў знайшоў парушэнне беларускага заканадаўства, паколькі ў свой час Анджэй Пачобут быў пазбаўленны акрэдытацыі беларускім Міністэрствам замежных спраў.

“З усіх беларускіх законаў я найбольш люблю Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паколькі яна самая важная, — зазначыў у гэтай сувязі Анджэй Пачобут. — Згодна з ёй кожны грамадзянін мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Так што, не гледзячы на незадавальненне пракуратуры, КДБ і іншых не менш сур’ёзных установаў, я збіраюся і надалей рэалізоўваць сваё канстытуцыйнае права.

Дзеянні Міністэрства замежных спраў у дачыненні да маёй асобы (пазбаўленне акрэдытацыі ў 2009 годзе і наступная перманентная адмова яе выдачы) і пракуратуры, якая спрабуе аказаць на мяне ціск, маюць прыкметы крымінальнага злачынства. Сёння, канешне, абарона маіх правоў будзе надта складанай і наўрад ці эфектыўнай, але калісьці сітуацыя зменіцца. Тады і будзем разбірацца “па закону”.

Поделиться ссылкой: