У сваёй заяве Наталля Ільініч патрабуе аднавіць яе на працы, спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагула з 27 студзеня 2011 года да дня ўзнаўлення на працы, а таксама маральную кампенсацыю ў памеры 20 мільёнаў рублёў.
Пра тое, што справа не звычайная, не радавы выпадак звальнення настаўніцы, сведчыць і тое, што ў грамадзянскім працэсе ўдзельнічае дарадца пракурора раёна Дзмітрый Цыкал. Па яго хадайніцтве трэцяй асобай па справе выступае таксама раённы аддзел адукацыі.
Трэба адзначыць, што сведкамі з боку Наталлі Ільініч вырашылі выступіць яе калегі, якія зараз працуюць у школе: завуч Людміла Місуна і настаўніца нямецкай мовы Валянціна Аўдошчанка. Падтрымаць Ільініч прыехалі таксама былыя вучні, бацькі вучняў і калегі з іншых школ.
Стала вядома, што, аказваецца, камісія па працоўных спрэчках Талькаўскай школы, у склад якой уваходзяць у тым ліку два супрацоўнікі адміністрацыі і два настаўнікі ад калектыву адзінагалосна прызналі, што звальненне Наталлі супярэчыць калектыўнай дамове, а таму яно незаконна.
Дарэчы, напачатку суда суддзя прапанавала міравое пагадненне, на якое Ільніч пагадзілася, а дырэктар адмовілася, спаслаўшыся на тое, што яна ўжо знайшла настаўніцу па гісторыі і ў школе больш няма вакантнай пасады. Між тым, нагадаем, Наталля Ільініч адна з чатырох настаўнікаў (усяго ў школе 19 настаўнікаў), якія маюць вышэйшую катэгорыю.
Наталля Ільініч настойвае на тым, што яе звальненне з працы і адмова ў заключэнні новага працоўнага кантракта — гэта палітычна матываванае рашэнне дырэктара.
Слуханні працягваюцца.
Падрабязнасці і фотарэпартаж пазней на нашым сайце.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!