Графіці з заклікам вызваліць палітычных вязняў з’явіліся на мінулым тыдні ў Жодзіна. “ШОС”, “За свабодную ад лукашызма Радзіму!”, “Беларуская дэмакратыя = АМАП”, “Свабоду палітвязням!” ды іншыя заклікі сябры Жодзінскай філіі МФ пакінулі на сценах у горадзе.

Палітычныя графіці ва ўсім свеце лічацца сродкам данясення інфармацыі да насельніцтва ва ўмовах таталітарнага грамадзтва. Праз надпісы на сценах моладзь імкнецца ўзняць праблемы палітызаваных масавых арыштаў, рэпрэсій за іншадумства.

У краіне, дзе тэлебачанне і дзяржаўныя газеты працуюць на рэжым Лукашэнкі, моладзь вымушана звяртацца да грамацтва праз улёткі, налепкі ды графіці.

Надпісы ў Жодзіна (фотарэпатраж)

Надпісы ў Жодзіна (фотарэпатраж)

Надпісы ў Жодзіна (фотарэпатраж)

Надпісы ў Жодзіна (фотарэпатраж)

Надпісы ў Жодзіна (фотарэпатраж)

Поделиться: