Аб гэтым ў гутарцы з прэс-службай ГА „БАЖ“ зазначыла яе старшыня Жанна Літвіна, каментуючы рашэнне суда па справе Аляксандра Атрошчанкава. Па як словах, пабітыя ўсе рэкорды па рэпрэсіях супраць журналістаў у Беларусі…

— Усе палітычныя кампаніі такога маштабу ў нашай краіне заканчваюцца ўзмацненнем ціску на журналістаў і СМІ. Сённяшні суд — яшчэ адно пацвярджэнне таго, што нашы калегі зноў апынуліся ў эпіцэнтры рэпрэсій, разам з палітыкамі і праваабаронцамі. Але я ўпэўненая: якія б жорсткія захады ні рабіліся дзеля таго, каб змусіць журналістаў замаўчаць, нашы калегі застануцца вернымі сваёй прафесіі. Ніхто не выканае за нас нашай працы — даносіць да людзей адкрытую і рознабаковую інфармацыю, якая так патрэбна нашаму грамадству, — заявила Жанна Літвіна …»

2 сакавіка Жанна Літвіна знаходзілася ў Бруселі, дзе ўдзельнічала ў адкрыцці фотавыставы «19 снежня вачыма журналістаў». На адкрыцці прысутнічаў Генеральны сакратар Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў Эйдан Уайт, які ў сваім вітальным слове выказаў занепакоенасць сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і салідарнасць з беларускімі журналістамі, асабліва з пацярпелымі ў выніку падзеяў 19 снежня, паведамляе Прэс-служба ГА “БАЖ”

Поделиться: