Але ёсць сярод тутэйшага жыхарства скептыкі, якія не вераць, што іх суродзічы насамрэч прытрымліваюцца роднай, Богам дадзенай ім мовы. Такія паняверцы нават учынілі дыскусію ў інтэрнэце: маўляў, няма такой мовы – беларускай, бо абсалютная большасць людзей Случчыны думае і гаворыць толькі на “велтком и могучем”. Але і тут, у сеціве, большасць народу стала на абарону свайго, крэўнага. Характэрны допіс чалавека пад нікам “Шпілька”, які паставіў тлустую кропку ў перапалцы: “Мне часам цяжка знайсці слова па-руску, каб перадаць увесь сэнс смачнага, сакавітага, прыемнага на слых беларускага слова!”

Поделиться ссылкой: