Відарыс пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых  мадыфікаваных банкнотаў засталіся такім ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года.

Банкноты  наміналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў і 20000 рублёў мадыфікацыі 2011 года маюць наступныя адрозненні.

Замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам “НБРБ” у прамым і перавернутым адлюстраванні ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, што нырае, з участкамі, якія выходзяць на паверхню банкноты ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, што ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разгляданні банкноты на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы.

Мадыфікаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Банкноты  Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў і 20000 рублёў поруч з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ва Ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Поделиться ссылкой: