Ці мае права польская газета пісаць, што «катуе Лукашэнка»? Можа быць, меў месца «эксцэс выканаўцаў», перавышэнне паўнамоцтваў?

Цяжка ў такое паверыць, бо ёсць падставы лічыць, што следства адбываецца пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы.

Знайшла пацверджанне вядомасць, што кандыдатам у прэзідэнты падсоўвалі паперкі з асуджэннем мітынгу 19 снежня і «беспарадкаў» у першыя гадзіны пасля яго разгону. Гэта з вялікай доляй верагоднасці сведчыць, што сцэнар «беспарадкаў» быў распісаны загадзя.

Пазней Лукашэнка асабіста казаў, звяртаючыся да палітвязняў, пра «тры пытанні і тры адказы, і вы на свабодзе».

І вось як з іх выбіваюць гэтыя тры адказы, адзін з якіх — я пагаджаюся быць сексотам.

Такім чынам рэалізуюцца словы «я не буду ствараць апазіцыю».

Класічная фраза «вось яна, лукашэнкаўская дэмакратыя» больш не пасуе. Гэтая ўлада перайшла яшчэ адну чырвоную рысу і пачала катаваць палітычных праціўнікаў. Такія дзеі падпадаюць пад самыя жорсткія міжнародныя нормы.


Поделиться: